У Полацку затрымалі Міколу Шараха за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў
У Полацку 6 сакавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі грамадскага актывіста Міколу Шараха. Заўтра мусіць адбыцца суд. Пра гэта стала вядома з паведамлення ў Facebook Асацыяцыі “Салідарнасць”.
Паводле слоў відавочцаў, спадар Шарах быў затрыманы ў сябе дома прыблізна а 15:30. Пазней міліцыянты дазволілі патэлефанаваць жонцы: ён паведаміў, што 7 сакавіка павінен адбыцца суд на падставе адміністрацыйнага пратакола за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Паводле папярэдняй інфармацыі, нібыта за падпіску на «Байпол».
У мінулым годзе Міколу Шараха неаднаразова затрымлівалі, змяшчалі на “суткі”, праводзілі ў яго дома ператрус.
Паводле праваабаронцаў, па гэтым ж артыкуле ў Полацку і Наваполацку апошнім часам на загад КДБ арыштавалі некалькі чалавек, у тым ліку Святлану Стукаву, жонку сябра БАЖ з Полацка Віктара Стукава.
Чытайце яшчэ:
“Героі маіх кніг замянілі мне бабуль і дзядуль, якіх я не заспеў”. Гістарычны лёс Руслана Кулевіча
Былыя журналісты «Белсату» распавялі пра жыццё ў эміграцыі ў ЗША
Пракурор патрабуе 10 гадоў турмы для рэдактаркі Валерыі Касцюговай