• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Полацку суд пакараў арыштам прафсаюзнага лідара і журналіста Мікалая Шараха

    У судзе г. Полацка і Полацкага раёна 7 сакавіка прайшло судовае пасяджэнне па адміністрацыйнай справе Мікалая Шараха. Яго судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле ч. 2 арт. 19. 11 КаАП — за падпіску на "Байпол" і “Байхелп”. У выніку суддзя Раіса Штуро прызнала Мікалая Шараха вінаватым і пакарала адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.

    Нягледзячы на тое, што Мікалай Шарах выдаліў сваю старонку ў Face­book яшчэ чатыры месяцы таму, у судзе былі паказаныя скрыншоты старонкі за 9 лютага 2023 года з падпіскай на так званыя экстрэмісцкія каналы. Пры гэтым суддзя зазначыла, што 2 сакавіка ў інтэрнэце гэтай інфармацыі не было. Адвакат Мікалая Шараха таксама звяртаў на гэта ўвагу, але суд ўсё ж такі прызначыў пакаранне.

    На суд падтрымаць Мікалая Шараха прыйшлі яго сябры і калегі. Мяркуецца, што адбываць арышт ён будзе ў наваполацкім ЦІПе.

    Нагадаем, старшыню Свабоднага прафсаюза Беларускага і журналіста Мікалая Шараха супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўчора ў яго дома ў Полацку.

    Чытайце яшчэ: 

    «Гэта акт запалохвання». БАЖ назвала чаканым статус «экстрэмісцкага фармавання»

    Былыя журналісты «Белсату» распавялі пра жыццё ў эміграцыі ў ЗША

    ГосСМИ и пропагандисты часто используют антисемитские высказывания и остаются безнаказанными. Zerkalo приводит примеры

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці