• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Пінску памёр журналіст «Медиа-Полесье» Васіль Мацкевіч. У яго ўзялі тэст на каранавірус

    Мінулай ноччу ў рэанімацыі Пінскай раённай бальніцы памёр журналіст сайта «Медиа-Полесье», сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Васіль Мацкевіч. 

    Пра гэта БАЖ паведамілі родныя журналіста.

    Сын журналіста, які кантактаваў з бацькам 3 дні таму, змешчаны ў інфекцыйную бальніцу.

    Таксама рэдактару выдання Святлане Гарда патэлефанавалі з Пінскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і пацікавіліся арганізацыяй працы медыя ў апошні час. І хоць журналісты працавалі аддалена, сказалі, што ўсё роўна будуць праводзіць дэзінфекцыю пінскага офіса, — паведамляе «Медиа-Полесье».

    Нашаму калегу было 46 год.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім калегі.

    Рэдакцыя Медыя-Палесся просіць усіх неабыякавых людзей паўдзельнічаць у зборы сродкаў для падтрымкі сям’і.

    У журналіста засталіся састарэлы бацька і 18-гадовы сын-студэнт. Сын мае патрэбу ў аперацыі, і бацька збіраў грошы на гэта… Не паспеў…

    Дапамогу можна пералічыць ТУТ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці