У Пецярбургу памёр зьбіты журналіст. Вось што ён казаў пра Пуціна
У Марыінскай бальніцы Санкт-Пецярбургу памёр зьбіты невядомымі сузаснавальнік газэты «Новы Пецярбург» 73-гадовы Мікалай Андрушчанка.
Ён быў адным з самых яркіх крытыкаў Уладзіміра Пуціна ў 90‑я гады і адзіным у тыя гады, хто выказваў асьцярогі з нагоды таго, што ўлада ў Расеі паступова пераходзіць у рукі спэцслужбаў.
Вось што распавёў Андрушчанка пра ўзыходжаньне Пуціна да ўлады і аб яго закліках «рабіць бабкі» ў інтэрвію тэлепраекту Свабоды «Настоящее Время»
На Мікалая Андрушчанку напалі 9 сакавіка сёлета, калі ён ішоў на дзелавую сустрэчу з рэдакцыі «Новага Пецярбурга». Ноччу хуткая дапамога забрала яго з чэрапна-мазгавой траўмай у лякарню. «Пасьля шпіталізацыі Мікалаю Сцяпанавічу правялі апэрацыю на мозгу, увялі яго ў мэдыкамэнтозную кому, падключылі да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
Пару дзён таму адключылі, ён стаў самастойна дыхаць, але сёньня раніцай памёр.», — паведаміла дырэктарка «Новага Пецярбурга» Аляўціна Агеева. У 2007 годзе Мікалай Андрушчанка быў арыштаваны і зазнаў катаваньні ў СІЗА. У 2009‑м суд прысудзіў яму штраф паводле абвінавачваньня ў экстрэмізму і паклёпе. Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў журналіста палітвязьнем.