У Пецярбургу арыштавалі ўдзельніка пікету супраць прапагандыста Салаўёва ФОТА
На дзесяць сутак у Пецярбургу арыштавалі Паўла Іванкіна. Ён і яшчэ шасцёра актывістаў пратэставалі 2 лістапада супраць прыезду тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва. Пра гэта «Фантанцы» распавялі ў «Групе дапамогі затрыманым».
Іванкіна прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 3 лістапада за непадпарадкаванне паліцыі.
Пратэст актывістаў. Фота: ovdinfo.org, kasparov.ru. На фота справа — Павел Іванкін.
Семярых актывістаў затрымалі напярэдадні каля ДК ім. Ленсавета. Маладыя людзі стаялі з плакатамі перад прыездам Салаўёва, які павінен быў выступіць там з лекцыяй.
Шасцярых актывістаў адпусцілі. Дадому не дазволілі вярнуцца толькі Паўлу Іванкіну, які нібыта аказаў супраціў пры затрыманні.
На адным з банераў прапагандыста Салаўёва параўналі з галоўным рэдактарам нацысцкай газеты Германіі Юліюсам Штрэйхерам.
Юліус Штрэйхер быў галоўным рэдактарам антысеміцкай і антыкамуністычнай газеты Der Stürmer («Штурмавік»). У 1946 годзе ён быў пакараны смерцю паводле прысуду Нюрнбергскага трыбунала.