• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Парыжы адкрылі мемарыяльныя дошкі ў памяць пра ахвяр тэрактаў 2015 года (відэа)

    Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд адкрыў у Парыжы мемарыяльныя дошкі ў памяць пра ахвяр студзеньскіх тэрактаў мінулага года. Першую шыльдачку ўсталявалі на сцяне будынка, дзе размяшчалася рэдакцыя сатырычнага часопіса “Шарлі Эбдо”. На ёй пералічаныя імёны загінулых у выніку “тэракта супраць свабоды самавыяўлення”.

    Яшчэ адна цырымонія прайшла побач з будынкам крамы кашэрных прдуктаў ля Версальскай брамы, дзе былі захопленыя закладнікі. Мемарыяльную дошку таксама адкрылі на месцы гібелі паліцэйскага Ахмеда Мерабета, забітага пры выкананні службовага абавязку.

    Тэракты ў Парыжы падрыхтавалі радыкальныя ісламісты. 7 судзеня Шэрыф і Саід Куашы застрэлілі ў рэдакцыі “Шарлі Эбдо” 12 чалавек. На наступны дзень іх саўдзельнік Амедзі Кулібалі забіў у парыжскім прыгарадзе супрацоўніка паліцыі. 9 студзеня Кулібалі напаў на краму кашэрных прадуктаў, забіўшы чатырох чалавек. Астатніх узяў у закладнікі. У выніку штурму Кулібалі быў забіты, закладнікаў вызвалілі. У той жа дзень у выніку спецаперацыі былі забітыя і браты Куашы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці