• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародны праект у падтрымку палітвязняў распачынае збор сродкаў на BySol

    Ва ўсіх неабыякавых людзей будзе магчымасць падтрымаць беларускіх палітвязняў, нягледзячы на адмену марафону салідарнасці. Збор сродкаў у межах новага праекту ўжо ідзе на платформе BYSOL.

    Міжкантынентальную эстафету ў падтрымку Беларусі праводзіць праект «Голас праз межы» (Voic­es Across Bor­ders).  Акрамя збору сродкаў, будуць арганізаваныя выставы, канцэрты, дыскусіі і вэбінары.

    Актыўная фаза пачнецца ў лістападзе і завершыцца 18 снежня, ў Міжнародны дзень мігранта, канцэртам і зборам сродкаў у падтрымку беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад рэжыму.

    Акцыя арыентавана і на замежную аўдыторыю. Дзеля гэтага беларускія дыяспары па ўсім свеце аб’яднаюцца і правядуць вечарыны-знаёмствы з Беларуссю і раскажуць пра палітычны і гуманітарны крызіс, з якім наша краіна сутыкнулася пасля 2020 года.

    Мэта кампаніі – сабраць 500 000 еўра, каб дапамагчы тым, хто знаходзіцца ў самай цяжкай сітуацыі. Усе сродкі пойдуць на падтрымку беларускіх палітычных зняволеных і іх сем’яў.

    Voic­es Across Bor­ders – гэта першая міжнародная анлайн-супольнасць, мэта якой інфармаваць людзей па ўсім свеце пра палітычны крызіс і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Праект вядзе каманда, у якую ўваходзяць прадстаўнікі беларускіх ініцыятываў і фондаў салідарнасці, уключаючы Народныя амбасады Беларусі, фонды «Краіна для жыцця», BYSOL, ByHelp і Dis­si­dent­by. 

    Сачыць за кампаніяй можна ў сацсетках:

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці