• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У офіс «Вясны» ўварваўся АМАП (Абнаўляецца, фота)

    Каля 13-й гадзіне ў офіс, дзе знаходзіцца грамадская прыёмная ПЦ "Вясна" ўварваліся АМАПаўцы.

    Людзей паклалі тварам у пол. Насупраць пад’езда белы аўтобус з вялікай колькасцю міліцыі. Двор фактычна ачэплены ланцугом.

    Усіх прысутных — 57 чалавек — затрымліваюць. Іх выводзяць у аўтобус. Гэта пераважна былі міжнародныя назіральнікі-праваабаронцы, а таксама старшыня БХК Алег Гулак, юрыст «Вясны» Наста Лойка. Старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі знік з сувязі.

    Таксама затрыманы грамадзянін Украіны Канстацін Рэўцкі, грамадзянін Расіі Крэтаў Мікалай, назіральнікі Вясны і БХК Уладзімір Андрыенка, Ірына Смяян-Семянюк і Сяржук Семянюк, Валдзіс Фугаш, Алена Пішч, Анастасія Васільчук, Кірыл Кажэнаў, журналістка Ганна Бадзяка.

    Адбываецца здымка чалавекам без апазнавальных знакаў, магчыма ён супрацоўнік міліцыі.

    Затрыманых даставілі ў Першамайскі РУУС г. Мінска. Усіх завялі ў спартыўную залу. Як сказаў журналістам супрацоўнік, які кіраваў затрыманнем і пры гэтым не прадставіўся, яны абвінавачваюцца «у бандытызме і хуліганстве».

    Прыкладна ў 14:30 Алесь Бяляцкі выйшаў на сувязь. Як высветлілася, пасля зачысткі офіса яго пакінулі там для афармлення папераў. Таксама ён паведаміў, што ні ператрус, ні агляд памяшкання ў офісе не праводзіўся, аднак затрыманне ажыццяўлялася ў брутальнай форме.

    Каля 15‑й гадзіны затрыманых пачалі адпускаць з РУУСа.

    Юрыст “Вясны” Наста Лойка паведаміла, што адпушчаны абсалютна ўсе затрыманыя. «Пасля таго, як нас завялі у спартыўную залу РУУСа, усіх па чарзе пачалі даглядаць. Пасля пачалі прыходзіць супрацоўнікі міліцыі са спісамі – зачытвалі імёны па групах і выпускалі, так выпусцілі групы тры, а пасля ўжо – усіх астатніх разам», — удакладніла яна.

    Адзін з затрыманых, Аляксей Лойка, быў дастаўлены з РУУСа ў шпіталь, паколькі быў збіты амапаўцамі падчас уварвання ў офіс.

    Затрыманні і перашкоды ў працы журналістаў 25 сакавіка (Абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці