• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У новым выпуску «Падарожжаў дылетанта» гісторыя рода Горватаў і знакаміты Прудок

    «Падарожжа дылетанта» па цікавых беларускіх мясцінах працягваецца ў колішніх уладаннях вядомага беларускага рода Горватаў — вёсцы Ліпаў на Палессі. У гэтым выпуску гледачы даведаюцца пра незвычайную гісторыю рода і ўбачаць палац сямейства, які захаваўся яшчэ з 1855 года. Новая вандроўка таксама завяла вядучага Юрыя Жыгамонта ў суседнюю вёску Прудок, дзе зараз жыве пісьменнік Андрусь Горват.
    Читать полностью:  https://news.tut.by/culture/537887.html

    Вёска Ліпаў знаходзіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Вучоныя лічаць, што людзі жылі ў гэтых мясцінах яшчэ 26 тысяч гадоў таму. Аднак упершыню ў хроніках Ліпаў узгадваецца ў 17 стагоддзі як уладанне Горватаў. Да 20 стагоддзя тут развівалася гісторыя славутага рода. У 1800 годзе была пабудаваная царква ў імя Вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы, якая, на жаль, не была адноўлена. Да сёняшняга моманту ў вёсцы Ліпаў захаваўся палац Горватаў.

    У «прудкоўскай» частцы «Падарожжаў дылетанта» можна пабачыць дом і казу, знаёмых многім беларусам па кнізе Андруся Горвата «Радзіва «Прудок». Выдадзены напрыканцы мінулага года, гэты твор зрабіўся бестсэлерам і лаўрэатам некалькіх літаратурных прэмій. З «Радзівам «Прудок» Андрусь Горват зараз удзельнічае ў праекце Mov­abox, які рэалізуе кампанія vel­com у падтрымку сучаснай беларускай літаратуры.

    Больш цікавых фактаў пра гэтыя мясціны — у выпуску. Са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы vel­com і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц.
    Читать полностью:  https://news.tut.by/culture/537887.html

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці