• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «У нас няма такіх дадзеных» — газеце Intex-press адмовілі ў інфармацыі пра датэрміновае галасаванне

    Баранавіцкая гарадская выбарчая камісія не дае інфармацыі пра датэрміновае галасаванне незалежнай газеце Intex-press.

    Цягам двух дзён рэдакцыя газеты Intex-press спрабавала даведацца пра тое, колькі выбарцаў прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні ў Баранавічах. У гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі (старшыня Таццяна Латышава) адказвалі, што гэтай інфармацыяй яны не валодаюць.

    Раніцай 14 лютага Алена Зелянко, карэспандэнт Intex-press, спрабуючы атрымаць дадзеныя пра яўку ў першы дзень датэрміновага галасавання, звярнулася ў гарвыбаркам. Сакратар камісіі Святлана Касач адказала, што ў яе такіх дадзеных няма.

    Прыкладна тое ж паведамілі Intex-press у гарадской выбарчай камісіі і на наступны дзень — 15 лютага. На пытанне журналіста, як жа тады абласная і цэнтральная камісіі атрымліваюць звесткі пра яўку ў Баранавічах і як публікуюць свае зборныя дадзеныя, у камісіі адказалі:

    — Не збіраем мы такія звесткі і нікому мы не тэлефануем.

    У Брэсцкай абласной выбарчай камісіі Intex-press пацвердзілі, што лічбы па горадзе ім падае Баранавіцкая гарадская тэрытарыяльная камісія.

    — Гэта беспрэцэндэнтная сітуацыя. Ніколі раней у нас не было праблем з атрыманнем дадзеных у гарадской выбарчай камісіі. Неяк раней на выбарах у гэтым плане імкнуліся выконваць прыстойнасці, — cказала карэспандэнту службы маніторынгу ГА «БАЖ» Алена Зелянко.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці