У Мінску затрымлівалі пазаштатную карэспандэнтку “Народнай волі” (Абноўлена)
7 верасня 2015
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Кацярына Андрэева збіралася асвятляць пікет каля Палаца Незалежнасці. Кароткую акцыю правялі 7 верасня а 18-й гадзіне некалькі падманутых дольшчыкаў.
Журналістка мела пры сабе пісьмовае рэдакцыйнае заданне.
Каля 19.10 двух затрыманых маладых людзей і Кацярыну Андрэеву прывезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска, каля якога дзяжурыў прэс-сакратар ГА “БАЖ” Барыс Гарэцкі.
Прыкладна праз паўтары гадзіны журналістку адпусцілі без складання пратакола.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
28 чэрвеня ў Варшаве раптоўна памёр віцебскі праваабаронца Леанід Свецік
29.06.2024
БАЖ звярнуўся да спецыяльнай працэдуры ААН па справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі
28.06.2024
Тыктокерка Жанна Лаўрова на волі
26.03.2024
Былая палітзняволеная расказала, як адчувае сябе ў калоніі Кацярына Андрэева
23.07.2024