У Мінску затрымалі журналістку Таццяну Капітонаву, яна на Акрэсціна
13 мая 2021
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Мінску затрымана журналістка Таццяна Капітонава. Яна здымала канферэнцыю ў каворкінгу на Нямізе.
Падрабязнасці высветляем. Прысутныя на канферэнцыі распавялі, што міліцыянты прыйшлі менавіта за журналісткай.
У Савецкім РАУС нам пацвердзілі, што журалістка Таццяна Капітонава затрыманая да суду паводле адміністрацыйнай справы.
У чым вінавацяць калегу, супрацоўнікі міліцыі не гавораць.
З РАУСа журналістку адвязуць на Акрэсціна. Суд пройдзе заўтра.
Такім чынам за кратамі ў Беларусі цяпер 15 прадстаўнікоў медыя.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Зняволеную праваабаронцу Насту Лойку пазбавілі грашовых пераводаў
08.05.2024
Супраць былых супрацоўнікаў светлагорскай ТРК «Ранак» распачалі крымінальную справу за стварэнне экстрэмісцкага фармавання. Каментар юрыста
14.12.2023
Праўладнага блогера Катлярова прызналі палітвязнем, бо яго пераследуюць за негвалтоўную рэалізацыю свабоды думкі — праваабаронцы
21.11.2024
Па даносе Прыдыбайлы затрымалі 54-гадовую мінскую тыктокерку
25.03.2024