У Мінску з аншлагам адкрылася фотавыстава Punktum выпускнікоў адукацыйнага курса ГА «БАЖ»
Экспазіцыя складаецца з работ выпускнікоў адукацыйнага курса Сяргея Балая і Паўла Волкава “Фотагісторыя па пунктах”.
10 лепшых фотагісторый беларускіх аўтараў прадстаўленыя ў экспазіцыі Літаратурнага музея Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 30). На адкрыццё выставы прыйшло вельмі шмат людзей. Cпадзяемся, выстава як плён навучання і працы натхняе наведнікаў да засваення новых кампетэнцый (а адукацыйныя курсы ГА «БАЖ» даюць добрыя магчымасці ў прафесійным развіцці) і творчых эксперыментаў.
Фотавыстава Punktum — гэта гісторыі пра сталенне, адзіноту, асацыяцыі і ўспаміны пра родны горад, суперажыванне чалавеку…
Аўтары работ:
-
Аляксандр Чугуеў
-
Таццяна Свірэпа
-
Святлана Станкевіч
-
Ксенія Галубовіч
-
Марк Жыгман
-
Аляксей Скрыннікаў
-
Марыя Амеліна
-
Аляксандр Сідарэўскі
-
Алеся Рудовіч
-
Вікторыя Якімава.
Падчас адкрыцця выставы куратар адукацыйнага курса, фатограф Сяргей Балай заўважыў, што аўтары ў працэсе працы над праектамі раскрываюцца абсалютна нечакана. І нават рэпартажнікі са сфармаваным поглядам на фатаграфію ўрэшце знаходзяць тыя кропкі апоры, якія дазваляюць стварыць прыгожую фотагісторыю з пачуццямі і вобразамі.
Наведаць выставу, якая праходзіць у Літаратурным музеі Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 30), можна да 2 сакавіка.
Бліжэйшым часам сайт ГА «БАЖ» пачне публікаваць работы выпускнікоў адукацыйнага курса Сяргея Балая і Паўла Волкава “Фотагісторыя па пунктах”.
Абмеркаваць тэкст можна на старонцы ў FB
Падпісацца на наш Telegram-канал можна ТУТ
Кому и как продавать работы — полезные советы от фотографа, который снимает для BBC
Фотапраект «Маладосць. Беларусь»