У Мінску ўручылі Прэмію Бюро Месяца фатаграфіі ШМАТ ФОТА
Месяц фатаграфіі ў Мінску — міжнародны фестываль, пакліканы спрыяць развіццю культурнага поля і ўмацаванню статусу беларускай фатаграфіі ў рэгіёне і свеце. Арганізатары Прэміі Бюро Месяца фатаграфіі мяркуюць, што гэтая падзея дазваляе фіксаваць важныя моманты ў свеце беларускай фатаграфіі ды дазваляе адсочваць дынаміку развіцця фатаграфіі ў краіне.
Намінацыя «Фатограф / аўтарскі праект года»
3 месца:
Аляксандр Васюковіч
за аўтарскую працу для часопісу “ІМЁНЫ” (“ИМЕНА”)
2 месца:
Максім Сарычаў
за выставу “Сляпая зона”
«Фатограф працуе з тэмамі, якія нялёгка ўздымаць — межы асабістага і дзяржаўнага, жыццё нявольнага чалавека, у здавалася б, свабоднай краіне, пра тое, як далёка можа завесці страх, выкліканы ўсё той жа дзяржавай. Выстава «Сляпая зона» — складанае, але пранікнёнае даследаванне пра тое, як страх, які суправаджае тых, хто жыве ў краіне з аўтарытарным рэжымам, абуджае пачуццё практычна жывёльных інстынктаў выратавання і самазахавання», — Вольга Бубіч.
1 месца:
Маша Святагор
за выставу “Курасоўшчына, любоў мая!”
Намінацыя «Выстава/ фотапраект года»
3 месца:
“Сляпая зона” Максім Сарычаў. Куратар Аляксей Талстоў. (ЦЭХ)
2 месца:
“Найлепшы бок” Праект ВЕХА. Куратарка Ганна Бундзелева (Месяц Фатаграфіі ў Мінску, Сталоўка XYZ)
«За ўнікальнасць падачы гісторыі асобных сем’яў, узнаўненне сямейных архіваў», — Алеся Белявец.
1 месца:
Арт-праект “ІМЁНЫ” (“ИМЕНА”). Куратаркі Ганна Карпенка і Антаніна Сцебур. Культ. цэнтр “КОРПУС”
Намінацыя «Куратар/ куратарская група года»
3 месца:
Лена Прэнц за выставу “Бывай, Радзіма!”
2 месца:
Калектыў “LED”. “Гарбата з Лёдам” (“Чай со Льдом”)
1 месца:
Антаніна Сцебур і Ганна Карпенка. Арт-праект “ІМЕНЫ” (“ИМЕНА”)
Намінацыя «Публікацыя года (кніга, артыкул, эсэ)»
3 месца:
Аляксандр Веледзімовіч «Алексіяда” і аўтарскія публікацыі Любові Гаўрэлюк
2 месца:
Аўтарскія публікацыі Вольгі Бубіч
1 месца:
Каталог Льва Дашкевіча (Бібліятэка Месяца фатаграфіі ў Мінску)
«Каталог Льва Дашкевіча — гэта цэльнае даследаванне, якіх не хапае ў Беларусі, дазваляе зафіксаваць наяўнасць гісторыі беларускай фатаграфіі», — Ганна Лакціёнава.
У гэтым годзе была створаная новая намінацыя Прэміі Бюро Месяца Фатаграфіі ў Мінску:
«За ўнёсак у развіццё беларускай фатаграфіі».
Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы амбасады Каралеўства Нідэрландаў.