• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску судзяць пісьменніка і фатографа Зміцера Баяровіча разам з жонкай Валерыяй

    У судзе Ленінскага раёна Мінска 19 ліпеня пачнуць судзіць пісьменніка і фатографа Зміцера Баяровіча  Іх вінавацяць у арганізацыі і прадрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт 342 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Юлія Інчына, піша ПЦ «Вясна».

    Справу будзе разглядаць суддзя Юлія Інчына.

    Палітзняволены Зміцер Баяровіч — пісьменнік і журналіст, быў затрыманы 14 сакавіка 2023 года разам з жонкай Валерыяй Баяровіч каля пад’езда іх дома. Супраць абодвух узбудзілі крымінальную справу за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года ў Мінску (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

    Напачатку Баяровічы былі змешчаныя ў Следчую турму № 8, затым пераведзеныя ў СІЗА №1 на Валадарку.

    Зміцер Баяровіч працаваў на дзяржаўным тэлеканале СТВ, але ў 2020 годзе звольніўся на знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый.

    Раней, у 2012 годзе, у выдавецтве «Галіяфы» выйшла ягоная дэбютная кніга «Шалі».

    Чытайце яшчэ:

    49-гадовы міністр інфармацыі Пярцоў: Не ведаю, дзе Захаранка і Красоўскі, мяне ў той час не было на свеце

    Прапагандысты прымусілі былога калегу Дзмітрыя Лукшу стаць «экскурсаводам» па зоне

    Дзеці ў ЗША, быў вызвалены ад вывучэньня беларускай мовы. Адкуль узяўся прапагандыст Андрэй Мукавозчык

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці