• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску старшыня камісіі прыгнаў грузавік, каб перашкодзіць зняць выбары на відэа

     

    Карэспандэнт партала Tut.by Валянцін Міхальцоў апісаў абсурдную сітуацыю, якая здарылася падчас выбараў на сталічным участку.

    «У выбарчага ўчастка №18 у Цэнтральным райне ёсць яшчэ адзін важны плюс. У будынку, дзе ён размешчаны, няма устаноў, якія працуюць у нядзелю. Гэта значыць усе тыя, хто ўвайшлі ў будынак, ішлі толькі на ўчастак. Значыцца, можна было зафіксаваць на відэа колькасць выбаршчыкаў на працягу дня галасавання. У выпадку прыпісак, укідаў і «каруселяў» гэта відэа магло паслужыць аб’ектыўным доказам.

    Я размясціў відэакамеру ў сваёй машыне на паркоўцы насупраць уваходу на ўчастак. Прыйшоўшы раніцай, я ўключыў запіс і пайшоў на ўчастак. Апоўдні я ўбачыў, што роўна перад маёй машынай стаіць грузавік і закрывае агляд. Пры гэтым месцаў на паркоўцы было дастаткова. Кіроўца грузавіка моўчкі выставіў знак аварыйнага прыпынку і паклаў пад шкло запіску «Зламаны». На просьбу хаця б адкаціць машыну і даць выехаць, ён проста сышоў у будынак Мінскай шпалернай фабрыкі, у якім і знаходзіўся ўчастак.

     Выкліканыя на месца аўтаінспектары вызначылі прыналежнасць грузавіка. Гэта быў транспарт шпалернай фабрыкі. Пачалі разбірацца — высветлілі, што заказчыкам блакавання быў старшыня выбарчай камісіі, адзін з кіраўнікоў фабрыкі — Сяргей Лузін. Ён растлумачыў, што заўважыў відэакамеру і даручыў кіроўцу перапыніць здымку з дапамогай грузавіка.

    Па патрабаванні інспектара ДАІ «зламаны» грузавічок без праблем ад’ехаў, кіроўцу цяпер пагражае штраф за няправільную паркоўку. Але мэта была дасягнута — відэафіксацыю яўкі мы правесці не змаглі. Для аб’ектыўнасці патрабаваўся бесперапынны запіс, а не з паўтарагадзіннай паўзай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці