У Мінску будуць судзіць уладальніка друкарні і адміністратара Telegram-канала
3 снежня 2021
Уладальнік друкарні і адміністратар Telegram-канала «Атолино» паўстане перад судом у Мінску.
Пра справу паведамляе Следчы камітэт. Яшчэ ў сакавіку 2021 году сілавікі затрымалі 40-гадовага жыхара Мінскага раёна – адміністратара Telegram-канала «Атоліна». У яго аўтамабілі былі знойдзеныя «пратэстныя» газеты, а таксама стыкеры і ўлёткі з «незарэгістраванай» сімволікай.
Пасля гэтага сілавікі выйшлі на 40-гадовага дырэктара прыватнай друкарні па вытворчасці рэкламы. Усяго абвінавачаны вырабіў больш за 21 тысячу экзэмпляраў газет і больш за 10 тысяч улётак.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Радыё Свабода» выпускае падкаст-серыял пра «ўсе кругі пекла карнай сістэмы рэжыму Лукашэнкі»
04.04.2024
Магілёўскі блогер і журналіст Аляксей Бацюкоў, імаверна, затрыманы
18.12.2023
Ізноў ператрус у Змітра Лупача. Гэтым разам у вясковай хаце
08.12.2023
Журналіст Ігар Карней у калоніі працуе на пілараме
17.07.2024