У Мінску адбудзецца онлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно BELARUSDOCS
4–10 кастрычніка 2016 года на інтэрнэт-пляцоўцы AFISHA.TUT.BY пройдзе онлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно BELARUSDOCS. У межах мерапрыемства будуць паказаны найбольш адметныя айчынныя фільмы апошніх трох гадоў, якія дэманстраваліся і перамагалі на вядучых кінафестывалях Еўропы і краін СНД.
Праграма Онлайн-фестываля:
⦁ 4 кастрычніка — «Алмаз» (2013; рэжысёр — Віктар Аслюк);
⦁ 5 кастрычніка — «Скрыжаванне» (2014; рэжысёр — Настасся Мірашнічэнка);
⦁ 6 кастрычніка — «Дудар» (2014; рэжысёр — Юрый Цімафееў);
⦁ 7 кастрычніка — «Мяжа Нарвілішак» (2014; рэжысёр — Дзмітрый Махамет);
⦁ 8 кастрычніка — «Не адзін» (2014; рэжысёр — Вольга Дашук);
⦁ 9 кастрычніка — «Пасха Хрыстова» (2015; рэжысёр — Дар’я Юркевіч);
⦁ 10 кастрычніка — «Госці» (2015; рэжысёр — Андрэй Куціла).
Старонка фестываля на AFISHA.TUT.BY.
Старонка праекта ў Facebook/
belarusdocs@gmail.com
+375 29 877 61 34 (каардынатар праекту Алесь Лапо)
каардынатар Онлайн-фестываля беларускага дакументальнага кіно BELARUSDOCS-2016