• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінскі гарадскі суд накіравалі справу аўтараў “Рэгнума”

    У Мінскі гарадскі суд накіравалі справу аўтараў расійскага інфармацыйнага агенцтва “Рэгнум”.

    Пра гэта ў сераду паведаміў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргей Шыптэнку абвінавачваюць у распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варажнечы, Паўлаўца і Шыптэнку таксама абвінавачаваюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

    Што да Юрыя Баранчыка, то яго справу вылучылі ў асобную вытворчасць (яго таксама абвінавачваюць у распальванні нацыянальнай варажнечы). Як вядома, гэты беларускі грамадзянін жыве ў Расіі. Там яго затрымлівалі на запыт беларускіх праваахоўнікаў, якія яго аб’явілі ў міжнародны вышук, але пасля адпусцілі. “Расійскі бок нам яго не выдаў, будзем чакаць”, — сказаў Наскевіч.

    Аўтараў “Рэгнума” Алімкіна, Паўлаўца і Шыптэнку затрымалі ў Беларусі ў снежні 2016 года. Высветлілася, што яны пад псеўданімамі пісалі артыкулы пра сітуацыю ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці