• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Менску судзяць пратэстоўца, які выцяў апэратара БТ. У жніўні ён сам звольніўся з БТ

    Вячаслаў Ламаносаў сам адпрацаваў на БТ 24 гады. Звольніўся сёлета ў канцы жніўня. Падчас суду заявіў пра катаваньні і біцьцё пры затрыманьні.

    У Кастрычніцкім судзе Менску пачаўся працэс над Вячаславам Ламаносавым, якога вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і пабіцьці тэлеапэратара БТ.

    На яго завялі справу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 339 (хуліганства) і ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

    Разглядае справу судзьдзя Алена Жывіца. У судзе Вячаслаў Ламаносаў знаходзіцца ў клетцы пад вартай. Пацярпелы апэратар Іван Мартыновіч у суд не прыйшоў.

    У чым абвінавачваюць?

    52-гадовага Вячаслава Ламаносава затрымалі 5 лістапада. 25 кастрычніка «наўмысна, з матываў палітычнай і ідэалягічнай варожасьці, зьвязанай з электаральнай кампаніяй у РБ і рознымі палітычнымі поглядамі», ён узяў актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушалі грамадзкі парадак. Таксама ён учыніў гвалтоўныя дзеяньні адносна тэлеапэратара Мартыновіча, ударыў рукой па галаве, у выніку чаго «нанёс яму пабоі і прычыніў фізычны боль».

    Вячаслаў Ламаносаў сказаў, што прызнае сваю віну часткова. Паводле 342 артыкула не прызнае, а за 339‑ы «гатовы адказаць па законе». Ён сказаў, што прасіў прабачэньня ў пацярпелага на відэакамэру і гатовы выбачыцца перад ім у любой форме.

    Абвінавачаны заяўляе пра зьбіцьцё і катаваньні

    Вячаслаў 24 гады працаваў на дзяржаўнай тэлевізіі, апошнія 15 гадоў — рэжысэрам у Белтэлерадыёкампаніі. Звольніўся 27 жніўня па згодзе бакоў.

    25 кастрычніка ён браў удзел у маршы, знаходзіўся ў цэнтры калёны, рух транспарту ўжо быў перакрыты супрацоўнікамі ДАІ. На праезнай частцы сустрэў карэспандэнта БТ Аляксандра Хараўца з апэратарам.

    У акцыі браў удзел, каб выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю адносна вынікаў выбараў і гвалту над грамадзянамі. Вячаслаў сам быў пацярпелы — 11 жніўня яго затрымалі і пабілі. Ён меў плякат «Ужо не БТ», выкрыкваў патрыятычны лёзунг «Жыве Беларусь!», пляскаў у далоні.

    Вячаслаў сказаў, што ведае Аляксандра Хараўца, а з Іванам Мартыновічам не знаёмы. Сустрэўся зь імі выпадкова на маршы. Вячаслаў сказаў карэспандэнту, што ў яго матэрыялах ёсьць непраўдзівыя зьвесткі. У гэты час жанчына з натоўпу падышла з абразом і перакрыла аб’ектыў апэратара, які вёў здымкі. Апэратар адштурхнуў жанчыну ўбок, і Вячаслаў спантанна выцяў апэратара правай рукой, «мезенцам і безыменным пальцамі ў вобласьць сківіцы». Мартыновіч ад удару ня падаў.

    «Прычына была ў тым, што ён адштурхнуў жанчыну, якая абразом Божай Маці перакрывала яму аб’ектыў. Я вернік і шмат гадоў здымаў рэлігійныя перадачы, а атрымалася як блюзьнерства. І ў мяне была спантанная рэакцыя», — сказаў Вячаслаў.

    У гэты ж дзень Вячаслава затрымалі невядомыя, зацягнулі ў бус, на галаву надзелі мяшок і пабілі. Калі сынтэтычнай ніткай ад мяшка пачалі рваць рот, ён сказаў код ад тэлефона.

    Зь мяшком на галаве яго некуды прывялі на допыт, дзе ён чыстасардэчна і добраахвотна прызнаўся ў сваім «непрыстойным» учынку (выцяў апэратара), запісаў відэазварот на камэру.

    «Тэкст прабачэньня сказаў самастойна, прымусу не было», — сказаў ён. Пакуль везьлі ў Цэнтральны РУУС, Вячаслава білі.

    «Чалавек, які сядзеў справа, падымаў маю левую руку і той, які знаходзіўся зьлева, наносіў шэраг удараў па корпусе і нагах. Потым яны мяняліся месцамі і зноў білі. Зьбівалі, пакуль везьлі, зрабілі ня менш за 50–70 удараў».

    За ўдзел у акцыі яго тады асудзілі на 10 дзён арышту. Пасьля вызваленьня з баранавіцкага СІЗА мэдыкі ўстанавілі, што Вячаславу зламалі тры рабрыны і палец, на нагах была пухліна. Але яго зноў затрымалі на наступны дзень.

    Допыт сьведкі

    У судзе дапыталі сьведку, 32-гадовага Аляксандра Хараўца, які працуе загадчыкам аддзелу рэпартэраў АТН на БТ. Зь Вячаславам проста знаёмыя па працы, віталіся. 25 кастрычніка ён асьвятляў масавую акцыю, у якой бралі ўдзел, па ягоных словах, 2–3 тысячы чалавек, з апэратарам Іванам Мартыновічам. Здымачная група была без апазнавальных знакаў.

    Марш пратэсту 25 красавіка. Паводле карэспандэнта БТ Хараўца, у ім удзельнічалі 2–3 тысячы чалавек

    «Натоўп быў агрэсіўна настроены супраць нашай здымачнай групы, у наш адрас пастаянна брыдкасловілі», — сказаў сьведка.

    Вячаслаў таксама падышоў, каб выказаць сваю пазыцыю здымачнай групе, «што мы няправільна выконваем свае прафэсійныя абавязкі».

    Аляксандар Харавец сказаў, што канфлікту Мартыновіча з Ламаносавым ня бачыў.

    «У час гутаркі зь Вячаславам мяне штурхнулі ў плячо, я павярнуўся, і на мяне адзін мужчына плюнуў. Я пачаў выцірацца, потым падышоў Мартыновіч і сказаў, што яго ўдарылі, трымаўся за скулу. У яго было густое шчаціньне і нічога не было відаць. Ён трымаўся за левую шчаку і казаў, што яму баліць».

    Па мэдычную дапамогу апэратар не зьвяртаўся. Сёньня ён не прыйшоў на суд, бо заняты на працы. Ці будзе Мартыновіч далей браць удзел у працэсе, Харавец ня ведае. Харавец сказаў, што яго з працы адпусьцілі, а Мартыновіча — не.

    У судзе Харавец пацьвердзіў, што Ламаносаў крычаў яму: «БТ — позорники».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці