• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Маскве затрыманы журналіст «Камсамольскай праўды», які напісаў артыкул пра Андрэя Зельцэра. Цяпер ён на Акрэсціна

    Затрыманы журналіст «Камсамольскай праўды» Генадзь Мажэйка, перадаюць праваабаронцы. 

    Па словах маці Генадзя Мажэйкі Ірыны, ператрус у кватэры журналіста праводзілі супрацоўнікі КДБ, ён доўжыўся каля дзвюх з паловай гадзін. У пастанове на ператрус пазначаны два артыкулы КК:

    — 130 ч.3 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Ператрус праводзілі каля 7 чалавек. Таксама разам з імі былі двое панятых (супрацоўнікі сказалі, што гэта людзі, якіх сустрэлі на вуліцы), — распавядае Ірына. — Канфіскавалі флэш-назапашвальнікі, налепкі і значкі 2001-га года. Усё было ветліва.

    Генадзя падчас ператрусу дома не было. Як мяркуецца, у гэты час ён знаходзіўся на тэрыторыі Расіі.

    — Апошні раз мы размаўлялі з сынам па відэасувязі днём 30 верасня. Тады ён быў у гатэлі ў Маскве.

    Уначы з 1 на 2 кастрычніка маці Генадзя патэлефанавалі і сказалі, што сын затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна ў Менску.

    Менавіта яго аўтарства стаяла пад артыкулам пра забітага Андрэя Зельцэра, пасля публікацыі якога сайт выдання быў заблакаваны. У артыкуле аднакласніца Зельцэра падзялілася ўспамінамі пра яго, станоўча адгукнулася пра забітага. Як лічыць галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды» Уладзімір Сунгоркін, гэта і стала прычынай затрымання яго супрацоўніка. 

    Прэс-сакратар Пуціна асудзіў такое дзеянне і назваў блакіроўку «Камсамолкі» парушэннем свабоды слова. 

    Генадзь Мажэйка працуе ў «Камсамольскай праўдзе» з 2009 года. Звычайна піша на аўтамабільную тэматыку, пра ўзбраенне і армію. У той дзень, калі выйшаў матэрыял пра Зельцэра, Мажэйка быў дзяжурным на сайце.

    Ноччу з 11 на 12 жніўня 2020 года Генадзь Мажэйка працаваў у сталічным мікрараёне Серабранка. Яго, фатографа і вадзіцеля выцягнулі і з машыны пабілі сілавікі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці