У Магілёве затрымалі былога відэааператара Яўгена Глушкова
Зараз былы магілёўскі журналіст знаходзіцца ў мясцовым ІЧУ. Пра гэта распавёў «Медиазоне» знаёмы спадара Глушкова.
Апошні раз Яўген Глушкоў выходзіў на сувязь з блізкімі 4 студзеня. Як паведаміў MAYDAY.TEAM, пасля гэтага мужчына не вярнуўся дадому, нікому не тэлефанаваў і не пісаў. Тады праваабаронцы дапускалі, што былы журналіст можа быць затрыманы.
«Медыязона» са спасылкай на знаёмага затрыманага распавядае, што спадар Глушкоў жыў самотна, з жонкай і сынам не кантактаваў. Яго затрымалі 4–5 студзеня.
Суразмоўца «Медыязоны» сцвярджае, што суседзі бачылі, як Глушкова выводзілі з дому міліцыянеры. Яшчэ адзін знаёмы затрыманага дадаў, што былы медыйшчык зараз знаходзіцца пад следствам, пра што следчы паведаміў жонцы спадара Яўгена. Але па якой справе праходзіць мужчына, пакуль невядома.
Яўген Глушкоў шат гадоў працаваў на магілёўскім гарадскім тэлебачанні, а пасля нулявых супрацоўнічаў з рознымі гарадскімі парталамі.
Читайте еще:
У гадавіну затрымання Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай ARTICLE 19 патрабуе вызвалення палітвязняў
12 студзеня пачалі судзіць барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова
У Сенаце ЗША прадэманстравалі партрэты беларускіх палітзняволеных. У тым ліку двух супрацоўнікаў «Радыё Свабода»