У Лунінцы вызначылі пераможцаў прэміі імя Віктара Філатава
У 2015 годзе Лунінецкая філія ГА «БАЖ» заснавала прэмію імя літаратара і журналіста Віктара Філатава. Ёй адзначаюць працу лепшых мясцовых творцаў.
Віктар Пятровіч Філатаў памёр 1 верасня 2014 года на 61‑м годзе жыцця. Паэт, журналіст, аўтар шэрагу зборнікаў, спартыўны аглядальнік — ён быў актыўным БАЖаўцам і добрым настаўнікам для моладзі.
“Прэмія — гэта нагадванне пра творчыя здабыткі Віктара Пятровіча”, — подкрэсліла старшыня філіі Алена Насковіч.
Сёлета лаўрэатамі абвешчаны намеснік галоўнага рэдактара газеты “Информ-прогулка” Вадзім Жылко (за шматгадовую плённую працу ў сферах журналістыкі і літаратуры) і спартыўны аглядальник партала «Медиа-Полесье» Ала Віктаровіч (за якаснае і прафесійнае асвятленне спартыўнага жыцця рэгіёну).
Журналісты наведалі магілу Віктара Філатава, усклалі кветкі.
Лаўрэатамі прэміі ў 2015 годзе былі Іван Панасюк і Вольга Соц, у 2016 — Сцяпан Нефідовіч і Андрэй Сыцін, у 2017 — Мікалай Ільючык і Святлана Гарда.
Фота Міколы Ільючыка і Максіма Гарда