• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Лунінцы адбыўся традыцыйны круглы стол журналістаў і літаратараў

    Лунінецкая суполка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сумесна з баранавіцкімі калегамі і сябрамі Саюза беларускіх пісьменнікаў правяла дзявяты штогадовы рэгіянальны круглы стол літаратараў і журналістаў.

    Сёлетняя тэма сустрэчы была прысвечаныя ўзаемадачыненням журналістыкі і літаратуры: што агульнага і што адрознага паміж імі, наколькі творчым заняткам можна лічыць журналістыку або гэта рамесніцтва і гэтак далей. Паколькі многія з прысутных працуюць у абедзвюх сферах, то тэма выклікала цікавасць. Меркаваннямі падзяліліся Вадзім Жылко, Мікалай Ільючык, Аляксей Белы, Людміла Хмялеўская, Алена Насковіч ды іншыя.

    “Большасць выступоўцаў, сыходзячы з уласнага досведу, сышлася на тым, што абодва заняткі творчыя, таму патрабуюць здольнасцяў і “божай іскрынкі”, а таксама могуць дапамагаць адно аднаму, узаемадапаўняючы творчы патэнцыял аўтара”, — гаворыць ініцыятар творчых сустрэч Вадзім Жылко.

    “Не варта лічыць журналістыку і літаратуру нейкімі антаганістычнымі заняткамі”, —  выказаўся Мікалай Ільючык, для якога гэта: “Непадзельны тандэм”.

    Пасля круглага стала адбылася творчая вечарына баранавіцкіх літаратараў Раісы Раманчук, Аляксея Белага, Таццяны Яцук, Ларысы Антонавай, Рэгіны Скіпар і Ірыны Здановіч (Мезенцавай). Большасць з іх мае па некалькі кніг паэзіі і прозы, напрыклад, Аляксей Белы прадставіў свой ужо восьмы па ліку зборнік “Жыві, дзе ўдосталь ветру”. Гучалі вершы і аўтарскія песні. Слова ўзялі і лунінецкія творцы.

    Фота Мікалая Ільючыка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці