У Леаніда Скарабагатага згарэла лецішча. Ён звяртаецца па дапамогу
У сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Леаніда Скарабагатага згарэла лецішча ў Лагойскім раёне. Падчас пажару ніхто сур’ёзна не пацярпеў, аднак сам дом згарэў амаль цалкам.
У сувязі з гэтым Леанід Скарабагаты звяртаецца па дапамогу да калег.
У першую чаргу патрэбна дапамога (кансультацыя) прафесійнага будаўніка — каб зразумець, ці магчыма аднавіць тое, што засталося ад дома.
Па-другое, дом не быў застрахаваны. Таму сям’я Скарабагатых просіць дапамагчы ім матэрыяльна. Зрабіць гэта можна праз пераклік на картку Visa (Прыёрбанк), нумар карты: 4916 9896 0018 8089, тэрмін дзеяння — 05/2018.
Па-трэцяе, патрэбна дапамога рукамі. Кожную суботу сям’я Скарабагатых збіраецца працаваць на ўчастку і запрашае тых, хто хоча дапамагчы.
Звязацца з Леанідам Скарабагатым можна па тэлефоне +375295018781