• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Латвіі прапануюць забараніць TikTok з‑за распаўсюду расійскай прапаганды

    У Латвіі на партале грамадскіх ініцыятываў Manabalss.lv распачаўся збор подпісаў за забарону ў краіне платформы Tik­Tok. Пра гэта паведамляе Delfi.

    забарона TikTok у Латвіі

    Фота: AFP/Scanpix/LETA

    Петыцыя створаная тыдзень таму. Па стану на 17 ліпеня яна набрала больш за 2 тысячы подпісаў з плануемых 10 тысяч.

    Прадстаўнік ініцыятывы Артур Бабушкін заклікае заблакаваць доступ да Tik­Tok у Латвіі, бо, на яго думку, платформа вельмі часта выкарыстоўваецца як інструмент у вайне Расіі супраць Украіны. У петыцыі зазначаецца, што на платформе прасоўваюцца наратывы расійскай прапаганды.

    «Блакуючы доступ да Tik­Tok на тэрыторыі Латвіі, мы прадухілім значны канал маніпуляцыі, які, у тым ліку, услаўляе расійскія ваенныя злачынствы і агрэсію супраць украінскага народа», — гаворыцца ў петыцыі.

    Аўтар адзначае, што прарасійскія наратывы прысутнічаюць і ў традыцыйных медыях. Аднак, па яго меркаванні, фармат кароткіх відэа ў Tik­Tok мае большы ўплыў на аўдыторыю дзякуючы музыцы і эмацыйным лозунгам. 

    Фарміраванне інфармацыйнай пісьменнасці сярод грамадзян можа дапамагчы ў супрацьдзеянні прапагандзе, аднак гэта патрабуе часу і ніколі не будзе ўсеабдымным, гаворыцца ў петыцыі. «А варожыя Латвіі дзеячы і іх абшуканыя аднадумцы шкодзяць нашаму грамадству ўжо зараз».

    Адзначым, у чэрвені на сайце Кабінета міністраў Украіны таксама пачаўся збор подпісаў пад электроннай петыцыяй з патрабаваннем заблакаваць Tik­Tok на тэрыторыі Украіны. Аўтары ініцыятывы лічаць, што Tik­Tok наносіць урон ўкраінскаму грамадству і ставіць пад пагрозу нацыянальную бяспеку Украіны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці