• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Кыргызстане пачалі блакаваць TikTok

    Большасць мабільных аператараў і інтэрнэт-правайдэраў Кыргызстана абмежавалі доступ да сацсеткі Tik­Tok, паведамляе Kaktus.Media са спасылкай на мясцовых карыстальнікаў. 

    Фота: SOPA Images — Get­ty

    Блакіроўка адбылася 17 красавіка 2024 года. Рашэнне было прынятае на падставе ліста ад Дзяржкамітэта нацыянальнай бяспекі Кыргызстана «у мэтах недапушчэння прычынення шкоды здароўю дзяцей, іх інтэлектуальнаму, псіхічнаму, духоўнаму і маральнаму развіццю».

    Спробы блакіроўкі Tik­Tok у Кыргызстане былі і раней. У жніўні 2023 года Міністэрства культуры вырашыла спыніць дзейнасць сэрвісу. Ініцыятыва выклікала неадназначную рэакцыю ў грамадстве сваё меркаванне выказалі палітыкі, блогеры і простыя кыргызстанцы. У той жа час Міністэрства лічбавага развіцця папрасіла правайдэраў неадкладна прыняць меры па блакіроўцы сацсеткі.

    У канцы 2023 года ў Мінлічбы заявілі, што сацсетка пакуль не заблакаваная з‑за шэрагу прычын. Раней прадстаўнікі профільных ведамстваў сустракаліся з рэгіянальным дырэктарам Tik­Tok, які спецыяльна для гэтага прылятаў у Бішкек.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці