У Крупках затрымлівалі фатографа Генадзя Верацінскага
2 чэрвеня 2016
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Днём у чацвер міліцыя ў Крупках (Мінская вобласць) затрымала фатографа і сябра ГА “БАЖ” Генадзя Верацінскага, а таксама актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай парты Анатоля Лябедзьку і Дзяніса Красочку.
Усе затрыманыя былі дастаўлены ў РУУС Крупскага раёна, дзе ім пагражалі складаннем адміністрацыйных пратаколаў за раздачу інфармацыйных матэрыялаў. Аднак прыкладна праз гадзіну пасля затрымання ўсіх, у тым ліку Генадзя Вераціскага, вызвалілі.
Як паведаміў сам сябра ГА “БАЖ”, у яго нічога не канфіскоўвалі. Разам з тым супрацоўнікі міліцыі заявілі, што магчыма ў будучыні складуць на затрыманых адміністрацыйныя пратаколы і перададуць іх у суд. Па словах міліцыянтаў, гэта будзе залежыць ад рашэння начальства.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Перастаў адкрывацца сайт «Народнай Волі»
24.05.2024
Аксана Колб сышла з пасады галоўнага рэдактара
12.12.2023
Мининформ разрешил «пиратский» показ матчей Лиги наций и товарищеских матчей сборной по футболу
07.06.2024
Кантэнт сацсетак аналітыка Сяргея Чалага абвесцілі экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй
23.02.2024