У Кракаве прэзентавалі «Ледаколку» — першую кнігу пра Святлану Ціханоўскую
Вечарам 2 кастрычніка ў польскім Кракаве прайшла жывая прэзентацыя кнігі «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska». У прэзентацыі ўзялі ўдзел і аўтар, і галоўная гераіня.
«Lodołamaczka» – неўласцівая польскай мове жаночая форма слова «lodołamacz» (‘ледакол’), аўтарскі наватвор для апісання Святланы Ціханоўскай. Кніга напісаная журналістам польскай газеты «Rzeczpospolita» і калумністам «Белсату» Русланам Шошыным. Яна ў продажы з 28 верасня.
Святлана Ціханоўская на прэзентацыі казала, што кніга не пра яе, а пра ўсіх беларусаў. На кракаўскую прэзентацыю прыйшло мноства людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі, выступоўцам ладзілі авацыі стоячы, гукалі «Жыве Беларусь». Выступалі таксама аўтар кнігі Руслан Шошын, дэпутат і прафесар Павел Коваль. У час прэзентацыі Ціханоўскую называлі «пані прэзідэнт».
Да прэзентацыі Ціханоўская наведала магілу загінулага прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і музей на месцы нацысцкага лагеру смерці Аўшвіц-Біркенаў. Пасля прэзентацыі Ціханоўская зладзіла сустрэчу з беларусамі ў цэнтры Кракава.
Чытайце яшчэ:
«Найперш змыла бруд калоніі». Дар’я Чульцова пра два гады нявольніцтва, страхі, адчуванне свабоды ды ад’езд з радзімы
Кацярына Ваданосава: «Па выніку я магу сказаць, што я — супержанчына!»
Суд прызнаў “экстрэмісцкім” telegram-канал інтэрнэт-выдання «Першы рэгіён»