У Казахстане адключылі інтэрнэт – ва ўсёй краіне
Аператар Казахтэлекам адключыў інтэрнэт ва ўсёй краіне. Пра гэта сведчыць сэрвіс маніторынгу блакаванняў Global Check.
Графіці са словамі «Уключы інтэрнэт» з’явіліся на сценах будынкаў у Мінску ў канцы жніўня 2020 года
Паводле інфармацыі сэрвісу Global Check, інтэрнэт не працуе як у мабільных, так і ў правадных аператараў.
«Sputnik Казахстан» паведаміла, што яго карэспандэнта ў Алматы каля гадзіны ўтрымлівалі мітынгоўцы, якія захапілі офісы на плошчы Рэспублікі. РІА «Новости» адзначае, што памяшканні рэдакцый тэлеканалаў у Алматы разгромленыя пратэстоўцамі.
Між тым, МЗС Расіі падтрымаў прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева, але пры гэтым не асудзіў пратэстоўцаў і назваў законнымі некаторыя іх патрабаванні. «Выступаем за мірнае вырашэнне ўсіх праблем у рамках канстытуцыйна-прававога поля і дыялог, а не праз вулічныя беспарадкі і парушэнне законаў. Менавіта на гэта накіраваныя крокі прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарта Такаева па стабілізацыі сітуацыі, аператыўнаму вырашэнню існуючых праблем, у тым ліку тых, якія ўтрымліваюцца ў законных патрабаваннях пратэстоўцаў», — гаворыцца ў заяве МЗС Расіі.