У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі Telegram-канал Валерыя Карбалевіча і іншыя інтэрнэт-рэсурсы
Інфармацыя пра гэта з’явілася 4 кастрычніка ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Рашэнне прызнаць Telegram-канал з назвай «КАРБАЛЕВИЧ» (ідэнтыфікатар t.me/vkarbalevich) «экстрэмісцкай інфрмацыйнай прадукцыяй» 1 кастрычніка прыняў суд Ленінскага раёна Гродна. На гэтым інтэрнэт-рэсурсе размешчаныя відэаматрэрыялы і артыкулы вядомага беларускага палітолага і журналіста Валерыя Карбалевіча. Канал мае 2 350 падпісчыкаў.
Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарм унёс старонку блогера Ягора Тубелевiча ў сацыяльнай сетцы Х. Яна мае назву «Ягор Тубелевiч» і ідэнтыфікатар x.com/bawola_ǵlova. Адпаведнае рашэнне прыняў 1 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Мінска.
На дзень раней, 30 верасня, суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў «экстрэмісцкай» старонку ў Instagram адвакаткі Марыі Колесавай-Гудзілінай. Старонка мае назву «kolesovahudzilina» і ідэнтыфікатар instagram.com/kolesovahudzilina/#.
25 верасня суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» старонку ў сацыяльнай сетцы Х з назвай «Artur Michalski» (ідэнтыфікатар x.com/michalski_artur). Старонка належыць былому амбасадару Польшчы ў Беларусі Артуру Міхальскаму. На сёння ён з’яўляецца спецыяльным прадстаўніком польскага МЗС па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.