• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У інтэрнэце зноў спрабуюць скампраметаваць Паўла Левінава, выкарыстаўшы Youtube

    Гэтым разам невядомыя пакуль паклёпнікі распрацавалі складаную камбінацыю: вырабілі відэаролік і размясцілі яго на youtube ад імя вядомага ў Віцебску актывіста. Ад ягонага ж імя стварылі фэйкавую старонку ў сацсетцы ВКонтакте і зрабілі рассылку сябрам віцебскага праваабаронцы, размясцілі ў папулярных пабліках.

    Калі распавядаць падрабязна, схема ў паклёпнікаў была яшчэ больш скаданая: у роліку распавядаецца  пра тое, нібыта Левінаў сам “выкрываў” віцебскіх актывістаў, а цяпер, маўляў, прыйшоў час даведаюцца праўду пра яго самога.

    Пра тое, як Левінава спрабавалі выставіць “ілжэ-выкрывальнікам”, можна пачытаць у артыкуле “У Face­book з’явіўся фэйкавы акаўнт праваабаронцы Паўла Левінава. Распаўсюджваюць кампрамат ад яго імя”. Што да цяперашняй сітуацыі, то праваабаронца каментуе яе так:

    “Хтосьці вельмі неабыякавы да маёй асобы! Ролік пра мяне называецца “Как заработать на выборах!” Хаця пра выбары там няма ні слова. Затое падрабязна расказана, дзе я жыву — з указаннем адраса і пазнакай на мапе горада, пра маю машыну — не паленаваліся нават яе сфатаграфаваць. Не паленаваліся і зарэгістравацца на «Куфары» ад майго імя, каб размясціць аб’яву, што я прадаю за вялікія грошы недабудаваны дом на ўскраіне Віцебска. Знайшлі артыкул пра мяне на сайце «Радыё Свабода», дзе я абвяргаю іх фэйкавыя захады.

    Скапіравалі мае фотаздымкі з Face­book. Маўляў, вось як  “на пенсію прапаршчыка памерам 350 рублёў” Левінаў ездзіць у замежжа! Толькі перастараліся: на фотаздымку, дзе я сфатаграфаваны на беразе Чорнага мора, напісалі “Алжыр”.

    Павел Левінаў кажа, што ўжо даслаў на  Youtube зварот з прсьбай выдаліць фэйкавыя аккаўнты і адсачыць з’яўленне новых старонак з таго самага IP-адраса.

    Усім, хто хоча пацікавіцца ўмовамі ягонага рэальнага жыцця і побыту, ён рэкамендуе паглядзець зняты летась дакументальны фільм “Ён такі, Павел Левінаў”. Там можна ўбачыць усё: і кватэру, у якой ён жыве, і машыну, на якой ездзіць на лецішча, і само лецішча — простую вясковую хатку. Пра яе стваральнікі паклёпніцкага роліка чамусьці не згадалі: відаць, надта непрезентабельная для “выкрывальніцкіх” мэтаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці