У Грузіі рыхтуюць акцыю ў падтрымку Філіпа Дзядко
Лідар партыі Droa Алена Хаштарыя абвясціла, што плануе сёння, 20 лютага, акцыю пратэстў ў Тбіліскім аэрапорце а 18-ай у сувязі з тым, што адмовы ва ўездзе ў Грузію апанентам Пуціна пачалі адбывацца ўсё часцей.
Як паведаміла Руская служба BBC са спасылкай на тэлеканал «Дождж», у Грузію не пусцілі яшчэ аднаго расійскага журналіста: гэтым разам стваральніка асветніцкага праекта Arzamas, былога галоўнага рэдактара часопіса Esquire Філіпа Дзядко.
Дзядко прыляцеў у Тбілісі, дзе пражыў амаль год, з Вены.
«Яго пратрымалі ўсю ноч у аэрапорце, сказаўшы, што «завісла сістэма», а раніцай паведамілі, што яму адмоўлена ва ўездзе без тлумачэння прычын», — сказана ў паведамленні «Дажджу».
Паводле звестак тэлеканала, ніякіх дакументаў аб адмове на ўезд у Грузію журналісту не далі, «цяпер у Дзядко адбіраюць тэлефон».
Дзядко — далёка не першы расеец з ліку праціўнікаў вайны Расіі супраць Украіны, якога не пусцілі ў Грузію. Тыдзень таму стала вядома, што ў аэрапорце Тбілісі адмовілі ва ўездзе ў краіну заснавальніцы расійскага фонда «Гвалт.Не» Ганне Рывінай, хоць яна жыла ў Грузіі апошнія месяцы.
Адзначыўшы сённяшнюю гісторыю з журналістам Філіпам Дзядко, Алена Хаштарыя заклікае далучацца да акцыі і часцей згадваць тых журналістаў і грамадскіх дзеячаў, якія супраць пуцінскага рэжыму.
Чытайце яшчэ:
«Нас абвяшчаюць замежнымі агентамі і непажаданымі арганізацыямі, бо мы маем уплыў». Размова з рэдактарам рускамоўнай службы Bild Максімам Курнікавым
Конкурс для журналістаў «Гістарычная памяць у беларускіх медыя» (прыём матэрыялаў да 31 сакавіка)
Ситуация с дезинформацией и пропагандой в Беларуси