У Гродне затрыманы Мікалай Маркевіч
Дырэктара фірмы «Клас-Тур» Мікалая Маркевіча затрымалі каля 12.00 21 чэрвеня прама на офісе. Відавочцы затрымання мяркуюць, што працаваў ГУБАЗ — Маркевіча «скруцілі».
Мікалая маглі затрымаць за каментары ў Facebook, у якім ён быў актыўным карыстальнікам, выказалі здагадку яго знаёмыя для Hrodna.life.
UPD 13.15. Офіс «Клас-Тур» зачынены. Суседзі з суседніх памяшканняў былі не ў курсе таго, што адбываецца. Відавочцы распавялі Hrodna.life, што на затрыманне прыехалі шэсць сілавікоў у мікрааўтобусе. Яны былі ў экіпіроўцы колеру хакі. Сілавікі зайшлі ў будынак і праз пяць хвілін «больш-менш акуратна» вывелі Мікалая і пасадзілі ў мікрааўтобус.
Мікалаю Маркевічу 59 гадоў. У 90‑х быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газеты «Пагоня». Быў удзельнікам галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў 1995 годзе. У 2002 годзе быў асуджаны на два гады абмежавання свабоды за паклёп на прэзідэнта краіны. Пазней быў рэдактарам газеты «Дзень», працаваў на «Радыё Рацыя», быў старшынёй гродзенскага аддзялення «Таварыства беларускай мовы». Зараз займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».
Чытайце яшчэ:
У Кіеве з’явяцца вуліцы Караткевіча і Каліноўскага
МИД Германии пообещал поддерживать белорусских журналистов, находящихся под угрозой