У Гродне затрымалі журналіста Дзяніса Івашына
Затрыманне журналіста Дзяніса Івашына адбылося прыкладна а 18-ай гадзіне. Паводле відавочцаў, журналіста затрымалі ў кватэры, дзе ён пражывае. Перад гэтым да дома пад’ехаў сіні мікрааўтобус.
Ператрус у журналіста Дзяніса Івашына скончыўся позна ноччу, Дзяніс змешчаны ў следчы ізалятар. Такім чынам, на дадзены момант у Беларусі ўжо 10 журналістаў у СІЗА
Маці Дзяніса Івашына кажа, што журналіста затрымалі супрацоўнікі КДБ. У доме адбываецца вобшук.
Дзяніс Івашын займаецца расследаваннямі. У Беларусі супрацоўнічае з рэдакцыяй газеты «Новы Час». Апошні яго матэрыял для «Новага Часу» быў пра тое, як былыя ўкраінскія «беркутаўцы» паспяхова ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю.
Таксама ён з’яўляецца журналістам і рэдактарам беларускай службы сайта «ІнформНапалм».
Ператрус у журналіста Дзяніса Івашына скончыўся позна ноччу, Дзяніс змешчаны ў следчы ізалятар. Такім чынам, на дадзены момант у Беларусі ўжо 10 журналістаў у СІЗА
— У хаце і на лецішчы быў ператрус, вымалі ўсе носьбіты інфармацыі (тэлефоны, ноўтбукі, кампутары), сім-карты, банкаўскія картки, кнігі, нататнікі, запісы, грошы ды розную драбязу, кшталту сцяжкоў, значкаў, візітак ды інш. Вельмі цікавіла ўсе, звязанае з Украінай, хоць артыкул крымінальны ў пастанове на ператрус нібы за распаўсюд асабістай інфармацыі». Зараз Дзяніс знаходзіцца ў турме №1 Гродна, — паведаміла жонка Дзяніса Івашына Вольга.
У ІЧУ КДБ у Гродне адмовіліся прымаць перадачу для журналіста Дзяніса Івашына. Супрацоўнікі сказалі, што перадачу прымуць толькі ў аўторак (праз тры дні пасля затрымання).
БАЖ патрабуе неадкладнага вызвалення Дзяніса Івашына і ўсіх журналістаў! Мы будзем і далей сачыць за сітуацыяй у Гродне.