• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне выйшла першая кніга пра беларускую філатэлію

    Журналіст і блогер з вёскі Лунна, што на Гродзеншчыне, напісаў першую кнігу па гісторыі беларускіх паштовых марак. Выданне мае назву “Беларуская паштовая марка: ад вытокаў да эміграцыі і незалежнасці”.

    У даследаванні, што зрабіў журналіст і краязнаўца, распавядаецца пра гісторыю ўзнікнення і развіцця беларускай паштовай маркі.

    Гэтая кніга стала першым пасля 1991 года выданнем, у якім сабраная гісторыя паштовай маркі, як на тэррыторыі Беларусі, так і за яе межамі. 

    У прадмове аўтар піша: «Гісторыя паштовай маркі непарыўна звязаная з гісторыяй краіны і яе народа. Таму змест будзе цікавы не толькі для філатэлістаў і калекцыянераў, але для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай беларусаў”.

    Па словах Лявона Карповіча, у брашуры ён сабраў матэрыялы ад першай беларускай маркі часоў БНР і да першай маркі часоў незалежнасці. У Беларусі пра гэта пісалі Леў Коласаў, Валянцін Баціеўскі, Андрэй Мялешка, але ў розных выданнях і асобнымі артыкуламі. Гэта першае выданне-даведнік пра беларускія маркі.

    «Гэты маленькі кавалачак паперы — паштовая марка — уводзіць краіну ў каталогі цэлага свету, робіць яе вядомай, становіцца сімвалам трываласці народу і яго незалежнасці, дапамагае фармаваць гістарычную свядомасць нацыі”, — гаворыць Карповіч.

    Да з’яўлення гэтай кнігі ўсе абагульняючыя зборы пра беларускую паштовую марку выходзілі за мяжой: у 1970‑я гады першыя спробы выдаць каталог незалежнай паштовай маркі зрабіў даследчык беларускай культуры Гай Пікарда.

    Артыкулы пра незалежную беларускую пошту пісаў ў польскіх часопісах журналіст і адзін з самых выдомых беларускіх калекцыянераў Леў Коласаў. Гродзенскі журналіст Андрэй Мялешка асвятляў гісторыю беларускай паштовай маркі на старонках http://budzma.by/, дзе можна было пачытаць пра розныя філатэлістычныя цікавосткі.

    Паштовая марка ў сучаснай Беларусі перастала быць шырокім відам збіральніцтва, як гэта было ў савецкі час і ў першыя гады беларускай незалежнасці. Раней паштовыя маркі можна было набыць ў кожным кіёску “БелСаюздруку”, а цяпер набыць паштовыя маркіі можна толькіі на пошце, ці ў адмысловай краме ў Мінску. Збіральнікі паштовых марак таксама прадаюць і абменьваюць маркі ў клубах калекцыянераў.

    Звычайна такія сустрэчы адбываюцца ў выходны дзень. Напрыклад, у Мінску ў нядзелю зранку ў Палацы чыгуначнікаў, а ў Гродна — у Палацы тэкстыльшчыкаў.

    Набыць кнігу пра беларускую пошту можна ў аўтара, ці ў гродзенскім выдавецтве ЮрСаПрынт.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці