• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне судзілі Паўла Мажэйку

    Агучаны прысуд па справе гродзенскага журналіста — Паўла Мажэйкі. Яго абвінавацілі ў працы на замежны СМІ без акрэдытацыі і ў незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі.

    Працэс адбываўся ў Ленінскім раённым судзе, справу разглядала суддзя Алена Пятрова. Прысуд — 23 базавыя велічыні штрафу, а гэта 529 беларускіх рублёў.

    Паўла Мажэйку абвінавачваюць у працы на замежны СМІ без акрэдытацыі і ў незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі.

    — Гісторыя сягае 25-га сакавіка, калі Павел Мажэйка ў Дзень Волі на дазволеным мітынгу ў Гародні праводзіў каментаванне. Адной з падстаў яго абвінавачвання з’яўляецца тое, што суддзя Алена Пятрова лічыць, нібы Павел Мажэйка нібыта вырабляў інфармацыю. З гэтым ён не пагаджаецца: кажа, што толькі рабіў каментары. Сапраўды, гэта было чуваць, што ён там кажа некаторыя словы. Яго таксама абурае ў судовым працэсе, што фотаздымкі, якія ён размясціў у Twit­ter, што пазней з’явіліся на канале “Белсат”, сталі падставай абвінавачвання яго ў тым, што ён нібыта рабіў іх спецыяльна для канала, — распавёў падчас судовага паседжання карэспандэнт “Радыё Рацыя” Якуб Сушчынскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці