• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне актывіста асудзілі за фотаздымак з плакатам у інтэрнэце

    Затрыманы людзьмі ў цывільным гарадзенскі грамадскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў паведаміў, што яго аштрафавалі ў суде Кастрычніцкага раёна Гародні, пасля чаго адпусцілі дамоў.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/36616252_1684229471696848_1700769829029412864_n.jpg

    Аляксандра Лаўрэнцьева судзілі паводле складзеных міліцыяй двух пратаколаў пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні. За нібыта непадпарадкаванне міліцыі яго аштрафавалі на 5 базавых велічынь, яшчэ 15 базавых яму прысудзілі за правядзенне несанкцыянаванага пікету. Так суд расцаніў фотаздымак, выстаўлены Лаўрэнцьевым у асабістай сацсетцы.

    4 ліпеня журналісты і праваабаронцы амаль цэлы дзень чакалі Лаўрэнцьева ў Кастрычніцкім судзе. Ніякай дакладнай інфармацыі ім там даць не маглі. Урэшце Лаўрэнцьева прывезлі ў канцы працоўнага дня і судзілі да 18.40.

    Іншы грамадскі актывіст, якога жорстка затрымалі сілавікі без апазнавальных знакаў, Мікалай Салянік па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці