• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне адбыўся прэс-клуб ад кампаніі “Будзьма беларусамі”

    Два дзсяткі прадстаўнікоў недзержаўных арганізацый і журналістаў розных выданняў дыскутавалі ў гродзенскім цэнтры “Партал” пра тое, як сацыяльная актыўнасць жыхароў рэгіёна адлюстраваная ў медыях.

    Арганізатарам сустрэчы была кампанія «Будзьма беларусамі», Гродна — чацьвёрты горад, дзе адбылося падобнае мерапрыемства.

    — Сустрэчы такія, безумоўна патрэбныя. Здаецца, усіх ведаешь, з усімі неяк працаваў, але ўсё роўна ў ходзе дыскусіі ўзнікае нешта новае — новая ідэя, новая прапанова, — гаворыць рэдактар выдання Hrodna.life Аляксей Шота.

    Па словах журналіста “Газеты Слонімскай” Мікіты Пастухова, такія сустрэчы павінны быць скіраваныя на моладзь:

    — У Гродна можна было б сабраць большую аўдыторыю. У горадзе ж ёсць журфак і шмат студэнтаў, тады б моладзь убачыла, што ў горадзе існуе журналістыка, трэці сектар, розныя арганізацыі. Магчыма, нехта стаў бы актывістам ці журналістам. 

    Лідарка грамадскага аб’яднання “Велагродна” Юлія Каляда мяркуе, што на такія сустрэчы трэба запрашаць і прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ:

    — Такія сустрэчы маглі б адбывацца як часцей. У асноўным на сустрэчы прадстаўленыя прадстаўнікі онлайн-СМІ — тыя, з кім мы і так знаёмыя. Было б цікава, каб на такія мерапрыемствы прыходзілі прадстаўнікі камерцыйных выданняў і дзяржаўных СМІ. Для чаго? Каб пра нас ведалі больш, патрэбна дапамога прэсы — тэлебачання, радыё. Яны могуць распавесці пра тыя праблемы і выклікі, з якімі мы сутыкаемся. Усе стараюцца пісаць пра нашыя мерапрыемствы, але ў грамадскіх арганізацыях таксама ёсць і праблемы, якія трэба асвятляць.

    На сустрэчы быў прадстаўлены цэлы спектр гродзенскіх арганізацый ад “Велагродна» да “Гродзенскага дзіцячага хоспіса”, ад СМІ прысутнічалі журналісты толькі незалежных выданняў. 

    Фота Аляксандра Саенкі

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці