• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне адбылася дыскусія супраць смяротнага пакарання

    У “Цэнтры гарадскога жыцця Гродна” адбылася сустрэча пад назвай “Смяротнае пакаранне — дзікунства ці найвышэйшая справядлівасць".

    Арганізатарамі мерапрыемства, што сабрала некалькі дзесяткаў гродзенцаў, выступілі сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў разам з прадстаўнікамі праваабарончага цэнтра “Вясна” ў Гродне.

    Распавядае сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Уладзімір Хільмановіч:

    — Цягам дыскусіі, што цягнулася амаль дзве гадзіны, узнікалі розныя думкі, розныя меркаванні, на тое ён і дыскусійны клуб. На першы погляд можа падасца, што праблема смяротнага пакарання не такая актуальная, як той жа “Дэкрэт пра дармаедаў”, але яна датычыць большых пластоў насельніцтва. Людзі часам не задумваюцца над гэтай праблемай. Гэта важна для ўсёй краіны, бо сама наяўнасць смяротнага пакарання ў заканадаўстве — дзікунства.

    Для журналіста і пісьменніка Сяргея Чыгрына, які быў з адным з выступоўцаў, на гэтым дыскусійным клубе пытанне смяротнага пакарання з’яўляецца вельмі супярэчвівым.

    — Што тычыцца патання смяротнага пакарання, то я трохі вагаюся. Бываюць сітуацыі, што гэтага чалавека, звера, гэтага забойцу трэба знішчыць, а  калі я станаўлюся на другі бок вагаў, то як можна знішчыць чалавека, якога маці нарадзіла, якому Бог даў жыццё. Гэта вельмі лёгкая кара. Хай лепш ён пажыццёва сядзіць за кратамі, усё гэта абмазгуе і такое жыццё для яго будзе найвялікшай карай. Смяротнае пакаранне ёсць больш чым у 60 краінах, праўда, у некаторых краінах дзесяцігоддзямі не караюць. І, як мой выкладчык ва ўніверсітэце казаў, “І да канца пытанне не вырашанае”.

    Апроч Сяргея Чыгрына перад прысутнымі выступілі прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэта па Гродзеншчыне Раман Юргель і кіраўніу праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які прэзентаваў сваю новую кнігу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці