У Гродне 1 верасня адбыўся сход мясцовай суполкі сябраў БАЖ
Падчас сходу гродзенскія бажаўцы прынялі ў свае шэрагі шэсць новых сябраў. Суполку папоўнілі пяць прадстаўнікоў рэгіянальнага беларускамоўнага інтэрнэт-выдання Hrodna.life. Гэта рэдактар Аляксей Шота, супрацоўнікі і журналісты: Надзея Вішнеўская, Вольга Новік, Таццяна Сідлярэвіч, Марыя Кучмэйна.
Яшчэ да БАЖу далучылася журналістка мясцовага блогу s13.ru Надзея Болатава. Цягам апошніх тыдняў яна працавала на акцыях пратэсту і стала вядомая гродзенцам як журналістка, якая распавядала пра катаванні ў гродзенскім ІЧУ і турме.
Акрамя гэтага бажаўцы абмеркавалі сітуацыю ў арганізацыі, умовы працы журналістаў на сёння. Узгадалі затрыманых калег: Аляксея Кайрыса, Аляксандра Саенку, Ігара Бублікава і збітых сілавікамі Руслана Кулевіча і Алеся Дзянісава, якія не змаглі прыйсці на сход.
Таксама журналісты атрымалі кансультацыі псіхолага і даведаліся пра юрыдычную дапамогу падчас судоў і затрыманняў.