• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гомелі затрыманы праваабаронца Леанід Судаленка

    У Гомелі затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскай філіі пазбаўленага ўладамі рэгістрацыіі Праваабарончага цэнтра "Вясна" Леанід Судаленка.

    Абставіны і падрабязнасці затрымання высвятляюцца.

    Нагадаем, шостага студзеня ў Грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палесскай, 52, дзе зназодзіцца ў тым ліку і офіс «Гомельская вясны», прайшоў ператрус, які цягнуўся больш за 9,5 гадзін. Увесь гэты час у офісе знаходзіўся Леанід Судаленка. Пасля вобшуку яго даставілі ва УБАЗ, затым адпусцілі. Таксама вобшук правялі ў яго доме.

    Афіцыйна вобшукі праходзілі ў межах крымінальнай справы, якая была ўзбуджана супраць актывіста Уладзіміра Няпомняшчых за нібыта пагрозу пракурору (арт. 366 КК РБ).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці