• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гомелі судзяць журналіста і краязнаўцу Яўгена Меркіса

    У Гомельскім абласным судзе 11 мая пачынаецца суд над журналістам у мінулым, гісторыкам і краязнаўцам Яўгенам Меркісам. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), а таксама па ч. 3 арт. 361-1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні»).

    Разглядае справу суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

    Паседжанне праходзіць у закрытым рэжыме.

    На суд Яўгена прывезлі з гомельскага СІЗА‑3 у кайданках. За кратамі ён знаходзіцца ўжо 240 дзён.

    Сілавікі затрымалі Меркіса 13 верасня 2022 года. У чым канкрэтна выявілася «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», не паведамляецца дагэтуль. Вядома дакладна, што ў затрымананага журналіста па месцы жыхарства адбыўся ператрус з выняткам носьбітаў інфармацыі. Вобшукі былі праведзеныя ў жыллі яго бацькі, а таксама сяброў.

    Праваабарончая супольнасць прызнала Яўгена Меркіса палітычным вязнем.

    Сёлета ў сакавіку пасля заканчэння следства Яўген меў кароткатэрміновую сустрэчу з роднымі. На здароўе не скардзіўся, хоць прастудных захворванняў не мінаваў. У снежні правёў чацьвёра сутак у карцары. Больш жорсткімі ўмовамі ўтрымання яго пакаралі за тое, што ён нібыта не пагаліўся.

    Яшчэ да арышту Яўген Меркіс пакінуў журналісцкую дзейнасць з прычыны таго, што шэраг незалежных СМІ, у тым ліку і тыя, з якімі ён супрацоўнічаў да гэтага, улады аднеслі да «экстрэмісцкіх фармаванняў».

    Па адукацыі Меркіс гісторык, скончыў гістфак БДУ. Таму засяродзіўся на краязнаўстве. Атрымаў сертыфікат экскурсавода, у тым ліку і для працы з замежнікамі на нямецкай мове. Добра валодае беларускай мовай. Засвоіў і англійскую. У СІЗА спрабаваў вывучыць яшчэ і французскую, але, наколькі вядома, меў цяжкасці з атрыманнем падручнікаў.

    Папулярызаваць гісторыю, мову і культуру роднага краю ды этнаграфічныя вандроўкі Яўген пачаў яшчэ ў студэнцкія гады. Пазней заснаваў сайт «Краязнаўства Гомеля і Гомельшчыны», ачольваў ГМКГА «Талака», быў таксама рэгіянальным каардынатарам «Будзьмы».

    Калі ў Гомелі ды іншых гарадах Беларусі праходзілі пратэсты так званых «дармаедаў», Меркіс вёў стрымы з масавых акцый і стаў адным з самых пазнавальных рэгіянальных журналістаў-вядоўцаў.

    Да затрымання Яўген характарызаваў сябе гэтак: «Праваслаўны, прыхільнік заходніх каштоўнасцяў і патрыярхальнасці ў сям’і, люблю панк, рок і рэтра 1950‑х – 1970‑х, творчасць «трушных паэтаў» — Анатоля Сыса і Васіля Стуса. Люблю Гомель. У людзях цаню сапраўднасць. Але ідэя — галоўнае і першаснае. Дэпрэсіўны аптыміст. Выклікаюць захапленне персоны кшталту кіраўніка «Тэсла Мотарс» Ілана Маска, якія сягаюць сваімі ідэямі і дзейнасцю ў далячынь, змяняюць свет».

    Чытайце яшчэ:

    Journalism is not a crime! Журналісты знялі прыгожы ролік з акцыі БАЖ і ЛСЖ у Вільні

    Затрыманы вядомы футбольны блогер Дзьмітры Сельвяструк

    Отказ от принципа информационного суверенитета. Что эксперты увидели в белорусских госСМИ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці