• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гомелі пакаралі штрафам Ларысу Шчыракову і Ганну Якштас. Трое сутак да суда яны правялі ў ізалятары

    На выяздным пасяджэнні суда ў Гомельскім РАУС 12 кастрычніка суддзя Алена Малая чарговы раз пакарала адміністрацыйным штрафам незалежную журналістку, сябра ГА "БАЖ" Ларысу Шчыракову. Пра гэта карэспандэнту службы маніторынгу ГА "БАЖ" паведамілі ў канцылярыі суда.  

    Ларыса Шчыракова

    «Судзілі мяне на падставе двух пратаколаў з міліцыі — за стрым з маршу пратэсту 27 верасня і за адзіночны пікет каля ізалятара,  дзе  я 4 кастрычніка была з плакатам «Свабоду журналісту Яўгену Меркісу». Агульнага сума штрафу 810 рублёў», — удакладніла Шчыракова. (Арт. 23.34 КаАП).

    Незалежную журналістку міліцыянты Гомельскага РАУС прэвентыўна затрымалі напярэдадні выходных і да суда адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання, нягледзячы на тое, што яна адна гадуе непаўнагадовага сына.

    Гэта стала заганнай практыкай міліцыі.  Відавочна, робіцца гэта дзеля таго, каб журналістка не асвятляла нядзельныя пратэстныя маршы гараджан супраць фальсіфікацыі выбараў. Афіцыйна міліцыя нібыта не парушае заканадаўства — не арыштоўвае маці, на ўтрыманні якой непаўнагадовае дзіця, а фактычна ўчыняе двайное пакаранне — арышт і штраф.

    Падобным чынам пакараная і галоўная рэдактарка інфармацыйнага сайта «Сильные новости» Ганна Якштас. Яе таксама затрымалі 9 кастрычніка і да суда трымалі ў ізалятары. А сёння суддзя Савецкага райсуда Гомеля Андрэй Лагуновіч аштрафаваў журналістку нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым шэсці на 20 базавых велічынь (540 рублёў).

    На выхаванні ў Ганны двое непаўнагадовых дзяцей. Да таго ж муж Дзяніс Якштас, супрацоўнік «Сильных новостей», знаходзіцца за кратамі, дзе адбывае 15 сутак арышту па абвінавачанні ва ўдзеле ў маршы пратэсту, хоць насамрэч асвятляў гэтую акцыю як журналіст.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці