• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гомелі на 5 сутак асудзілі журналіста Яўгена Меркіса

    Яўгена Меркіса затрымалі ў пятніцу. Выходныя ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

     Яўген Меркіс, архіўнае фота

    Справу разглядаў суддзя Сяргей Кармановіч з суда Цэнтральнага раёна. Яўген Меркіс прасіў праводзіць суд на беларускай мове. Суд адхіліў хадайніцтва, матываваўшы, што журналіст разумее рускую мову. Міліцыя абвінаваціла журналіста ў «парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства» — актыўным удзеле ў пікеце.

    «21 жніўня я быў у цэнтры горада, там праходзілі розныя мерапрыемствы. Я не бачыў прычын, што мне нельга знаходзіцца ў цэнтры горада. Мяркую, што каб было нешта несанкцыянаванае, то пра гэта б напісалі і папярэдзілі — на сайце гарвыканкама ці міліцыі», — патлумачыў журналіст.

    «Што вы там рабілі?» — удакладніў суддзя. «Я размаўляў з людзьмі», — патлумачыў Меркіс.

    Суддзя пастанавіў пакараць журналіста паводле артыкула 23.34 КаАП арыштам на 5 сутак. Нядаўна Меркісу давалі 15 сутак, але яго адпусцілі, як і многіх затрыманых падчас акцыяў пратэсту.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці