• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гомелі большасць бюджэтных месцаў на «журналістыку» аддалі абітурыентам з мэтавымі накіраваннямі ад раёнак

    У гэтым годзе Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт запусціў набор на новую спецыяльнасць «Журналістыка». Але, па сутнасці, «людзей з вуліцы» там асабліва не чакаюць: 9 з 15 бюджэтных месцаў атрымаюць студэнты з мэтавымі накіраваннямі ад раёнак.

    Фота: wikipedia.org

    Як вядома з публікацыі дзяржаўнага выдання «Белка»: конкурс на гэтыя месцы, калі і быў, то зусім невялікі: «Заявак было пададзена больш за дзевяць».

    На астатнія шэсць «свабодных» месцаў былі пададзеныя 14 заявак. Гэта значыць, што і тут ажыятажу не назіраецца: конкурс – трохі больш за 2 чалавекі на месца.

    Акрамя таго, плануецца набор на платныя месцы – гэта яшчэ 10 месцаў.

    Вынікі адбору пакуль невядомыя праз моцны фільтр на падобнае ўваходжанне ў прафесію, які паставілі ўлады. Для паступлення трэба было здаваць унутраныя іспыты: сумоўе і сачыненне. Прыкладны прахадны бал склаўся ў дыяпазоне ад 306 да 310 балаў.

    «Не скажу, дзе буду працаваць, бо мне сорамна». Высвятляем, ці варта ісці на журфак БДУ і якія існуюць альтэрнатывы

    Самы высокі конкурс у ГДУ ў гэтым годзе на на факультэце «Правазнаўства» (5 чалавек на месца).

    Нагадаем, што стварэнне «гомельскага журфаку» ГДУ актыўна піяраць як мінімум з вясны. Але план прыёму стаў публічна вядомы толькі месяц таму, і лічбы абсалютна не ўразілі. Тым болей, што раней раёнкі скардзіліся на недахоп працоўнай сілы, моладзі, кіраўнік рэгіёну нават патрабаваў закрыць патрэбы з ліку ўдзельнікаў журналісцкіх клубаў да 1 ліпеня гэтага года.

    А на практыцы аказалася, што і дзевяці «журналістаў» хопіць, і пяць год, пакуль яны саспеюць да працы, можна пачакаць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці