• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Глыбокім журналісты зладзілі акцыю ў Сусветны дзень свабоды прэсы

    У Глыбокім 3 траўня, у Сусветны дзень свабоды прэсы і свабоды выказванняў, мясцовыя журналісты зладзілі акцыю. Задума запусціць у паветра сабачку з надпісам на сцяжку “Свабода слова” належала журналісту-фрылансеру Змітру Лупачу.

    Акцыя адбылася на цэнтральнай плошчы насупраць глыбоцкага райвыканкама. Цацачнае шчаня ўзнялося ў паветра на бел-чырвона-белых балоніках.

    Паводле Змітра Лупача, у дадзеным выпадку сабака — гэта асацыяцыя з журналістамі, якія павінны стаяць на варце дэмакратыі, а не проста “брахаць” з‑за вугла.

    “Калі я запускаў у паветра інсталяцыю, падзьмуў моцны вецер, і плюшавая цацка паляцела не ў бок райвыканкама, а ў супрацьлеглы. Бачна, што ў райвыканкаме свабоды слова няма, яна “ляцець” туды не хоча”, — з жартам зазначае Зміцер Лупач.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці