• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Глыбокім падчас рэйду сілавікоў затрымалі адміністратара мясцовага пабліка

    У Глыбокім на мінулым тыдні падчас так званай «зачысткі ад экстрэмістаў» супрацоўнікі віцебскага ГУБАЗіКа затрымалі прадпрымальніка Ігара Шкетава, якога называюць адміністратарам акаўнта «Подслушано Глубокое»

    затрыманы адміністратар «Подслушано Глубокое» Ігар Шкетаў

    Ігар Шкетаў. Фота: з асабістага архіва

    Ігара Шкетава паказалі ў Telegram-канале сілавікоў у трэцяй частцы відэароліка, які міліцыянты прысвяцілі свайму рэйду на Глыбокае. У ім і фігуруе мужчына, які называе сябе адміністратарам Insta­gram-акаўнта podslushano_glybokoe.

    Гэты паблік даволі папулярны ў глыбачан, на яго падпісана больш за тры тысячы чалавек.

    Апошні раз у сацыяльных сетках Ігар Шкетаў быў 3 верасня. Вядома, што за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Шкетава судзілі таксама раней, 5 жніўня 2024 года. Вынік таго суда пакуль невядомы.

    Нагадаем, на мінулым тыдні ў Глыбокім затрымалі не менш за 15 чалавек, гэта тых, каго праваабаронцам удалося верыфікаваць. Мясцовыя жыхары паведамляюць, што апошнім часам у горадзе затрымалі ад 60 да 100 чалавек. Некаторых судзілі ў Глыбокім і прызначылі адміністрацыйныя штрафы ці арышты, іншых адвозяць у Віцебск і заводзяць на іх крымінальныя справы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці