• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Глыбокім вайскоўцы і ідэолаг забаранялі здымаць рэпетыцыю прысягі рэзервістаў

    У Глыбокім у Віцебскай вобласці 8 верасня ў цэнтры горада адбывалася рэпетыцыя прыняцця прыясягі ваеннаслужачымі запасу, прызванымі на вучэбныя зборы тэрытарыяльных войск раёна. Чыноўніца і вайсковец спрабавалі забараніць здымаць гэтае мерапрыемства.

    Журналіст-фрылансер Дзмітрый Лупач стаў сведкам рэпетыцыі прысягі і пачаў фатаграфаваць. Спачатку да яго падыйшла Людміла Карніловіч, якая часова выконвае абавязкі начальніка аддзела ідэалогіі Глыбоцкага райвыканкама, і сказала, каб ён не фатаграфаў, бо не мае акрэдытацыі.

    Дзмітрый Лупач патлумачыў чыноўніцы, што мае права здымаць без акрэдытацыі, бо ўсё адбываецца на вуліцы ў грамадскім месцы, а не ў закрытым памяшканні. Тады Карніловіч пачала пагражаць, што, калі журналіст не паслухае, то ў яго могуць узнікнуць праблемы з ваенкаматам. 

    Затым падыйшоў вайсковец і, не прадставіўшыся, таксама пачаў даводзіць, што здымаць рэпетыцыю без дазволу нельга.

    «Абсурд ўлады мацнее! Заўтра яны пачнуць прасіць акрэдытацыю на здымкі, напрыклад, ранішніка ў дзіцячым садку! А калі сур’ёзна, то для здымкаў у грамадскім месцы дазволу ні ў каго пытаць не трэба. На парадах у Мінску не забараняюць фатаграфаваць ні ваенную тэхніку, ні галоўнакамандуючага!» — гаворыць праваабаронца Павел Левінаў.

    Фота прысягі ваеннаслужачых запасу 3 верасня 2017 года, «Веснік Глыбоччыны»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці