• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Германавічах адбыўся “Бульбафэст”

    Трэці па ліку “Бульбафэст” прайшоў у Германавічах, што ў Шаркоўшчынскім раёне. Два гады запар глыбоцкая суполка ГА “БАЖ” падтрымлівала ініцыятыву Ады Райчонак у правядзеннні імпрэзы. У гэтым годзе журналісты зноў наведалі мерапрыемства.

    Сёлета на “Бульбяны фэст” з’ехаліся грамадскія актывісты і госці з Шаркоўшчынскага, Глыбоцкага, Браслаўскага раёнаў і з Мінска. Уваходным квітком была страва, прыгатаваная з бульбы.

    На фэст збіраюцца ў асноўным людзі неабыякавыя да роднай мовы, беларускай культуры і традыцый. Таму падчас імпрэзы гучалі беларускія вершы і песні, прысутныя танчылі старадаўнія беларускія танцы.

    На свяце выступілі бард з Браслаўшчыны Леанід Лаўрыновіч, удзельнікі фальклорнага гурта “Купалінка” з Шаркоўшчынскага раёна, мясцовыя самадзейныя артысты і паэты. Таксама наведвальнікі свята змаглі паўдзельнічаць і ў конкурсе, а прызамі былі кнігі вядомых беларускіх літаратараў, у тым ліку і нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.

    Напрыканцы мерапрыемства кожны жадаючы змог пачаставацца дранікамі, якія смажылі для гасцей мясцовыя гаспадыні. “Бульбяны фэст” ужо стаў традыцыйным, таму ў наступным годзе Германавічы зноў збяруць гасцей, аматараў беларускай культуры і страў з бульбы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці